Стаў каралём у 899 годзе пасля смерці свайго бацькі Альфрэда Вялікага. Яго двор знаходзіўся ва Вінчэстэры, старэйшай сталіцы Уэсекса. Ён захапіў усходні Мідлэнд і ўсходнюю Англію ў данаў у 917 годзе і стаў уладаром Мерсіі ў 918 годзе пасля смерці Этэльфлед, яго сястры. Меў тытул «кароль англасаксаў» (Anglorum Saxonum rex). Старажытныя хронікі спавядаюць, што ў 920 годзе ўся Англія прызнала Эдуарда за караля, але рэальнай улады па ўсім востраве ён не меў. Ёрк, напрыклад, працягваў біццё сваёй манеты, гэта значыла, што Нартумбрыя не прызнавала аўтарытэт уладара.